Фільтраваць
Рэгіён
Навіны: Абласная бібліятэка

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрылася кніжная выстава пад назвай «„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)»

25 кастрычніка 2018 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі зладзілі Міжнародны круглы стол да 130-годдзя Л. Дзекуця-Малея і 1000-годдзя г. Брэста «Лукаш Дзекуць-Малей (1888–1955): святар, настаўнік, перакладчык». Прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец — ён зрабіў значны ўнёсак у культурна-гістарычную спадчыну Беларусі і Берасцейшчыны.

Аўторак, 16 Кастрычнік 2018 15:31

Сустрэча з Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк

9 кастрычніка 2018 г. у актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, паэтам, празаікам, драматургам, публіцыстам, перакладчыкам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагарод, у т. л. Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2017 г. у галіне публіцыстыкі, Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк.

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі пачала дзейнічаць кніжная выстава «Берасцейшчына турыстычная».

XXII Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» праходзіла 3–5 мая ў Мінску ў выставачным цэнтры «БелЭкспа». Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ўжо другі год запар прымае ўдзел у яе працы.

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі пачала работу кніжная выстава «Мне хацелася быць адкрытай»: 90 гадоў з дня нараджэння Святланы Курылёвай (1928–2011), пісьменніцы.

19 красавіка 2018 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася чарговая сустрэча з прафесарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, пісьменнікам, гісторыкам, навукоўцам, краязнаўцам Анатолем Гладышчуком з нагоды прэзентацыі яго новай кнігі «Замок Берестейский. Книга вторая. Литва».

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі пачала работу кніжная выстава «Радкі, напісаныя сэрцам», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Міколы Елянеўскага, пісьменніка, журналіста (1948–2013).

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі дзейнічае кніжная выстава «Брэсцкі мір. 100 гадоў з часу падпісання», прысвечаная 100-годдзю падпісання Брэсцкага міра 3 сакавіка 1918 года. 

12 сакавіка 2018 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася прэзентацыя кнігі «Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Іванаўскі раён»

Старонка 7 з 9